?

Log in

No account? Create an account
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
18 May 2009 @ 02:05 pm
Ніткі... Ніткі... Ніткі...
Пластычныя эцюды Антона Чалнакова і светлапісьмо Грэга Гормана - 5 партрэтаў - рэдкія рэчы.
Я ведаў, што Горман любіць аўтсайдэраў  - у мяне засталася старая картка беспрацоўнага і кілаграмы шэрага картона.
Картон... Картон... Картон...
Антон...
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
02 May 2009 @ 09:48 pm

  2 мая 2009, 17:45
Фото: kino-teatr.ru

 

 
 

Народный артист Белларуси и СССР Федор Шмаков скончался на 93-м году жизни.

 
Федор Шмаков родился 16 февраля (1 марта) 1917 года в Петрограде. В 1939 году окончил Ленинградский театральный институт и был принят в труппу Русского театра Белорусской ССР.

 

В 1941 году перешел во 2-й государственный театр (ныне Белорусский государственный академический театр имени Якуба Коласа).

 

Известен, в частности, исполнением роли В. И. Ленина в театральных постановках, сыграл около 30 ролей в кино. В 1959 году снялся в роли Андрея Разметнова в художественном фильме «Поднятая целина» по одноименному роману Михаила Шолохова.

Последний раз снялся в кино в 1992 году  (насамрэч у 2008 годзе у "Яблоко луны") в фильме «Господи, прости нас грешных», сообщает белорусское информационное агентство БелТА.

 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
20 April 2009 @ 09:05 pm
Ф.паведаміў, што яна - таўстазадая, у ваеннай кашулі аліўкавага колеру, маскоўская блядзь, чакае ў "Витебском трактире".
"Навошта вам пісталет?" - спытала яна.
"Каб адстрэльваць крумкачоў, -адказаў я. - Яны першкаджаюць анёлам прызямляцца ў нашым горадзе.
"У Вас могуць узнікнуць праблемы", - сказаў афіцыянт.
"Вы - анёл", - вымавіў па літарах я.
"Вы - псіхапат, - адказаў афіцыянт, наліваючы віно за кошт таўстункі.
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
Фільм "Неправільная вера" рэжысёра Рашдзі Зэма - самы лепшы, што глядзеў апошнім часам - да самых глыбінь душы прабрала. Файная пара - Ісмаэль (Рашдзі Зэм) і Клара (Сесіль дэ Франс), шкада, што сёння ніхто не слухае джаз.
Tags:
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
12 April 2009 @ 08:45 pm
***  
Жаночыя панчохі сохнуць над каларыферам. Дождж за вакном. Водар знаёмы ў пакоі. Цёпла пад коўдрай з вярблюжынай воўны, пахне зямлёю і першымі касачамі за ратушай. Марк Леві "Между небом и землёй" на пісьмовым стале.
 
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
02 April 2009 @ 09:02 pm


Шэф музею Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая. Дзіна Даніловіч - галоўны рэжысёр праекта. Давід Сімановіч - знаўца латышскага жывапісу. Дэні - харошы рэжысёр фільма пра Параджанава і fashion.



Давід Сімановіч: "Sveiki, sveiki!"



Калвіс Заліціс (Рыга, Латвія) "Даная", 2009. Халсціна, алей




Лаура Фелберг (Рыга, Латвія) "Клубкі", 2008. Фота, інсталяцыя



А. А.
Фота Тар'і Сальман (Тарту) Эстонія




Зьміцер Лаўрэнцьеў (Рыга, Латвія) - "Dead Man", 2009, халсціна, алей




Tags: ,
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
20 February 2009 @ 08:49 am
Быў вечар. Пахла грэйпфрутам. Мы сядзелі ўдваіх на тэрасе дома ў раёне Ямін Мошэ і пілі каву.
- Не рабі, калі ласка, калажаў са сваіх успамінаў, - пачаў ціха мой сябар, адклаўшы рукапіс. - Няма гэтага горада. Ён быў толькі такім у 60-я. Зараз гэта шэры, закінуты, скалечаны горад. Пішы рэалістычна. Як Дастаеўскі...
- Я прывязаны не да двароў і зэдлаў, а да паветра і неба. Я магу напісаць, і як Канэці, і як Пруст, але я не ўмею...
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
19 February 2009 @ 08:32 pm
***
Мая і твая сустрэчы -
ружа і раса:
усе ўсмешкі твае,
усе слёзы мае.

Нібы два целы
радасць і пакута... Ружа...
Назаві яе сэрцам адкрытым,
Назаві яе сэрцам разбітым.

(с) пераклад з нямецкай мовы Арцёма Арашонка
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
19 February 2009 @ 08:30 pm
Сэрца - не калена. Яго немагчыма схіліць.

(C)Мой пераклад
 
 
Арцём Арашонак / Artsiom Arashonak
Будынак малаказавода з атынкаванымі лічбамі "1930" зрабіўся прытулкам бяздашнікаў. Я зайшоў сёння на яго тэрыторыю з фотапаратам. Некалькі кадраў. Мне прапанавалі лапшу хуткага прыгатавання.
Я пагадзіўся і зрабіў фотаздымак бяздашнікаў. У куце валяліся ружы з кветкавых кіёскаў.